Лес ужо жыў сваім актыўным, багатым вясновым жыццём. Стракатала сарока, чэкаў дзяцел, дрозд абзываўся ў хвойніку. Нават мурашнік, што трапіўся на вочы, і той варушыўся: выпаўзалі, грэліся на сонцы мурашкі, пакуль яшчэ надта павольныя і вялыя пасля зімовай спячкі. Цёк сок-бярозавік, і свежыя бярозавыя пні былі мокрыя, быццам іх хто знарок паабліваў вадою.
Андрэй некалі любіў гэтую раннюю веснавую пару і нават нецярпліва чакаў яе. Толькі сыходзіў снег - спяшаўся ў лес. Падсякаў тоўстую карыстую бярозу, што расла на ўзлеску, і пускаў сок, насіў яго дадому вёдрамі, зліваў у бочку.
Беларуская вёска не такая, як на Украіне або на Доне. Там не дзіва вёскі ў дзвесце - тысячу двароў. У нас дваццаць-трыццаць хат - гэта ўжо вёска. А на захадзе Беларусі яшчэ і дагэтуль многа хутароў, хаця людзі паступова і кідаюць іх.
Вось хутар на Гродзеншчыне. Да бліжэйшай станцыі некалькі кіламетраў лесам, палямі, пералескамі. Паўсюль раскіданы грады ўзгоркаў, а на іх - сіні зубчасты лес. Між градаў - палі канюшыны, залатыя лапікі лубіну. Праз густыя зарасці чорнай вольхі бяжыць вясёлая і чысцюткая рачулка Лоша. На беразе яе прыткнуліся адна да адной некалькі спраўных хат са студнямі, адрынамі. Адрына - гэта вялікая халодная будыніна для захоўвання сена. Крыху далей у звіліне Лошы - векавыя дрэвы былога фальварка. (112 слоў)
Галіна мама прыйдзе з работы позна. Галя вырашыла дапамагчы маме. Дзяўчынка зайшла на кухню. Памыла каструлю. Потым памыла падлогу. На кухні парадак. Мама будзе рада. (26) Паводле Ф. Рамашкі
Салодкая цыбуля
У агародзе бабуля саджала цыбулю. Алеся ёй дапамагала. Мінавалі дні. Паказаліся расточкі. Алеся нарвала сакавітых пёрак. Цыбуля была салодкая. (21) Паводле М. Даніленкі
Восень
Наступіла восень.Сонца не свеціць так ярка, як улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй ходзіць па небе. Неба часцей засцілаецца хмарамі. Нявесела пазірае яно на лугі і палі. Ідзе дробны дожджык. Нудна і няўтульна выглядае ўсё ўвосень. (38) Паводле Я. Коласа
На лугу летали бабочки. Дети ловили бабочек. Вове подарили кубики. Боре подарили тетради. Рыбаки ловили рыбу. Они сидели на берегу. Лида кормила кроликов. Она дала им траву. Мама купила малину. Малину дали детям. Книги лежали на парте. Ученики читали. Девочка пасла корову. Корова щипала траву. Наступило жаркое лето. Дети много купаются. В лесу кукует кукушка. В саду 1 поёт соловей
Программа-аналог игры "Кто хочет стать миллионером?". Оформление и мультимедийное сопровождение совпадает со стилистикой телевизионной и компьютерной игры. В программе уже присутствуют готовые вопросы. Помимо этого вы можете сами создавать свои вопросы. Игра производится на оценку. Программа представляет потрясающие возможности для проведения уроков, открытых уроков, мероприятий. Проста и интересна в использовании.