Бесплатные онлайн-вебинары для учителей
интересно • быстро • выдача свидетельств
Выбрать тему
авторские видеоуроки, видеоуроки по русскому, математике и другим предметам.

более 1000 отборных презентаций, планов и материалов к уроку.

Тэксты для праверачнага і кантрольнага спісвання (2 клас)



Наша краіна
Шырока раскинуліся прасторы нашай краіны. Шумяць зялёныя лясы. Стужкамі звіваюцца рэкі. Блакітнымі вачыма глядзяць вялікія азёры. (18)

Дзяжурныя
Дзіма і Каця сёння дзяжурныя. Яны рыхтуюць клас да ўрока. Дзіма выцірае дошку. Каця палівае вазоны. (17)

Вазоны
Прыйшла вясна. Скончыліся халады. Снег растаў. Разлілася рака. У лесе зазвінелі галасы птушак. Цёплыя дажджы абмылі зямлю. (18)

Сяўба
Прыйшла вясна. У небе звіняць жаваранкі. У калгасах пачалася сяўба. Роўненькімі радочкамі кладзецца зерне ў пульхную зямлю. (18)

У школу
Сёння Дзяніс прачнуўся рана. Яснае вераснёўскае сонца глядзела ў акно. Дзяніс паснедаў і пайшоў у школу. (18)

Вавёрка
У школьным кутку жывой прыроды жыве вавёрка. Дзеці ахвотна даглядаюць шустрага звярка. Яны прыносяць вавёрцы смачныя арэхі. (18)

Кот
Жыве ў бабулі кот Цімох. Хвост у яго доўгі і пушысты. Вусы нібы пікі. Бабка вельмі любіць коціка. (19)
Слова для тлумачэння: нібы.

Родная школа
Скончыліся летнія паходы. Змоўклі песні на лясных палянках. Надышла залатая восень. Дзеці сабраліся ў сваёй роднай школе. (19)

Нарач
На поўначы Беларусі ёсць прыгожае возера Нарач. На возеры многа птушак. Тут можна ўбачыць чайку, дзікую качку, лебедзя. (19)

Восень
Прайшло вясёлае лета. Настала сумная восень. Лісце з дрэў апала. Кветкі завялі. Не чуваць птушак. Яны паляцелі ў вырай. (20)

Надыход вясны
Ва ўсім адчуваецца надыход вясны. Сонечныя прамяні саграваюць зямлю. 3 цёплых краін вяртаюцца шпакі. Радуюцца яны вясёламу сонейку. (20)

 

Аноним on 09.04.2011 - 19:05

ничего интересного