Тип материала
- Образовательные разработки 389
- Материалы к уроку 424
- Мероприятия 214
- Организационные вопросы 98
- Методика и документы 30
- Компьютерные файлы 35
- ЛИТЕРАТУРА 2
- Разное 67
Отрасли образования
- Начальная школа 317
- Астрономия 7
- Белорусский язык и литература 79
- Биология 32
- География 25
- Допризывная и медицинская подготовка 9
- Искусствоведение / изо 17
- Иностранный язык 28
- Информатика 135
- История 49
- История Беларуси 26
- Культурология / МХК 14
- Математика 20
- Международные отношения 3
- Музыка 8
- Основы безопасности жизнедеятельности 26
- Обществознание / ЧиМ 43
- Политология 3
- Правоведение 6
- Регионоведение 5
- Русский язык и литература 208
- Социология 5
- Технология / Трудовое обучение 8
- Физ. культура и здоровье 40
- Физика 15
- Химия 22
- Черчение 7
- Дополнительное образование 48
- Профессиональные предметы 11
- ПЕДАГОГИКА 18
- КЛАССНОЕ РУКОВОДСТВО 201
- ВОСПИТАНИЕ 168
- СОЦИАЛЬНАЯ РАБОТА 1
- УПРАВЛЕНИЕ 19
- ПСИХОЛОГИЯ 13
- ДЕФЕКТОЛОГИЯ / ЛОГОПЕДИЯ 24
- БИБЛИОТЕКА 2
- МЕДИЦИНА 2
- РОДИТЕЛЯМ 2
- УЧАЩИМСЯ 5
Деятельность
- Педагогика 850
- Библиотека 1
- Воспитательная работа 195
- Дефектология 25
- Информатизация 10
- Медицина 24
- Методическая работа 30
- Психология 16
- Родительство 24
- Самообразование 9
- Социальная работа 12
- Управление 13
События
- Праздники России 8
- Праздники Беларуси 4
- Всемирный день борьбы со СПИДом 12
- Выпускной вечер / бал 10
- День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны 8
- День защитника Отечества 4
- День знаний 2
- День матери 5
- День памяти (Окончание Первой мировой войны) 2
- День памяти жертв Холокоста 3
- День Победы 13
- День прав человека 1
- День смеха (День дурака) 1
- День учителя 4
- День чернобыльской трагедии 1
- День энергетика 1
- Масленица 1
- Международный день детей 4
- Международный день отказа от курения 3
- Международный день семьи 5
- Международный женский день 6
- Новый год 56
- Пасха 1
- Праздник прихода весны 1
- Праздник труда (День труда) 1
- Рождество Христово 5
- Старый Новый год 51
Камбінаваныя кантрольныя работы і тэсты па беларускай мове (3 клас) - 27 штук
КАМБІНАВАНАЯ КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
па тэме «Сказ. Словазлучэнне»
У лесе
Цудоўна у лесе восенню. Бяроза стаіць у зала-тым убранні. На асіне трымцяць чырвоныя лісткі. Павольна ападае лісце з дуба.
Вось блізка праляцела сойка. Яна панесла ў дзю-бе жолуд. Гэта сойка на зіму корм запасае. На сас-не стукае дзяцел. Ён здабывае сабе ежу. (44)
Слова для тлумачэння: трымцяць.
Граматычныя заданні
1. У другім сказе падкрэсліце галоўныя члены.
2. З трэцяга сказа выпішыце словазлучэнні.
Абазначце знакам "х" галоўнае слова.
3. Разбярыце словы па саставе:
перапіска, пасадка, леснікі, сцежачка, падбяро-
завікі.
КАМБІНАВАНАЯ КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
па тэме «Састаў слова»
3імой
Прыйшла зіма. Снег белай коўдрай пакрыў зямлю. Моцныя маразы скавалі рэкі. Дзьме рэз-кі вецер. Ён шчыпле за шчокі, забіраецца за каўнер.
Мароз і вецер не палохаюць дзяцей. Яны цёпла апрануліся і выбеглі на вуліцу. Дзяўчаткі ўзялі санкі і падаліся да горкі. Хлопчыкі сталі будаваць снежную крэпасць. (47)
Граматычныя заданні
1. Да выдзеленых слоў падбярыце аднакаранё-
выя. Абазначце карані.
2. Запішыце словы і абазначце ў іх прыстаўкі:
абтрэсці, адказаць, падкарміць, узлятаць, скі-
нуць.
3. Складзіце і запішыце апавядальны сказ. Пад¬
крэсліце ў ім дзейнік і выказнік.
КАМБІНАВАНАЯ КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
па тэме «Часціны мовы»
Раніцай
У небе ўспыхнуў першы прамень сонца. Начная цемра хаваецца у лістоту дрэў. Выбягаюць зялё-ныя яшчаркі. Яны міргаюць соннымі вочкамі.
Закружыліся залацістыя пчолкі. Яны прагна п'юць салодкі сок. У кустах скачуць вясёлыя чыжы. Ластаукі і стрыжы носяцца у паветры. У небе заспя-ваў жаваранак. Яго спеў абуджае усё наваколле. (48)17
Граматычныя заданні
1. У другім сказе абазначце часціны мовы. Ука-
жыце род, лік назоўнікаў.
2. Выпішыце словазлучэнні назоўшкаў з пры-
метнікамі ў множным ліку. Абазначце род і лік на-
зоўнікаў.
3. У апошніх двух сказах падкрэсліце галоўныя
члены.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Сказ. Словазлучэнне»
Варыянт 1
I узровень (1 - 2 б.)
Выпішыце апавядальны сказ.
На траве заіскрылася раса. Ці любіце вы збіраць грыбы? Раскажы мне, бабуля, казку!
ІІ узровенъ (3 - 4 б.)
У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі пры-пынку.
На лузе вырасла высокая трава Давайце пойдзем у грыбы Што без вады плавае
III узровенъ (5 - 6 б.)
Складзіце сказы з дадзеных слоў. Запішыце іх, устаўляючы ў словы прапушчаныя літары. У пер-шым сказе падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккасць зычных.
Раку, дзядз..ка, пайшоў, на, Куз..ма, акун..коў, абед, на, налавіў, ён.
IV узровенъ (7 - 8 б.)
Адкажыце на пытанні, ужываючы словы сне-жань, студзень. Адказы запішыце. Падкрэсліце ў сказах галоўныя члены.
а) Як называецца першы месяц зімы?
б) Як называецца першы месяц года?
в) На чым катаюцца дзеці зімой?
V узровенъ (9 - 10 б,)
3 неразвітых сказаў утварыце развітыя, каб атрымаўся тэкст. Запішыце сказы, падкрэсліце ў іх дзейнік і выказнік. Абазначце стрэлачкай су-вязь паміж словамі.
Надышло лета. Пячэ сонца. Расцвілі кветкі. За-спявалі птушкі.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Сказ. Словазлучэнне»
Варыянт 2
I узровенъ (1 - 2 б.)
Выпішыце пары слоў, якія з'яўляюцца слова-злучэннямі:
а) прыйшла вясна;
б) цёплая вада;
в) схілілася над ракой.
II узровень (3 - 4 б.)
Выпішыце спачатку дзейнік і выказнік, а потым пары слоў, якія звязаны па сэнсе.
Над палямі нясецца звонкі спеў жаваранка.
ІІІ узровенъ (5 - 6 б.)
Утварыце і запішыце словазлучэнні. Складзіце і запішыце адзін сказ з адным са словазлучэнняў. Абазначце ў словазлучэннях знакам "х" галоўнае слова.
Сябраваць (з к і м?) ....
Ляцець (на ч ы м?) ....
Накрыць (ш т о?) ....
Падрыхтавацца (д а ч а г о?)....
Ласавацца (ч ы м?) ....
IV узровень (7 - 8 б.)
Са сказаў выпішыце словазлучэнні. Абазначце ў іх галоўнае слова.
Школьны двор звініць дзіцячымі галасамі. На ўскрайку лесу расла старая сасна.
V узровень (9 - 10 б.)
Складзіце і запішыце некалькі сказаў пра лісу, ужываючы дадзеныя словазлучэнні. Падкрэсліце галоўныя члены сказаў.
Хітрая рыжая ліса, снежная зямля, пушысты хвост, палявая мыш, удалае паляванне.
ВЫНІКОВЫ ТЭСТ
па тэме «Сказ. Словазлучэнне»
Варыянт 1
1. Адзначце знакам "+" пытальны сказ.
а) Ці любіце вы збіраць грыбы
б) Добра летам на лузе
в) Яснае сонейка абудзіла травінку да жыцця
2. Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова? Адказ адзначце зна¬кам "+".
У залатым убранні стаяць дрэвы.
а) дзейнікам;
б) выказнікам;
в) даданым членам сказа.
3. Адзначце знакам "+" пары слоў, якія з'яўляюцца словазлучэннямі:
а) веснавое сонейка;
б) сагравае зямлю;
в) сонейка сагравае;
г) сагравае моцна.
4. Адзначце знакам "+" словазлучэнні, у якіх першае слова залеж-нае:
а) сябраваць з дзяўчынкай;
б) спелыя ягады;
в) гудуць у полі;
г) лясная жыхарка.
5. Адзначце знакам "+" словазлучэнні, у якіх першае слова галоў-нае:
а) зялёнай травой;
б) вучыцца добра;
в) гулялі ў лесе;
г) каменны дом.
6. Адзначце знакам "+" неразвітыя сказы.
а) Апусцела поле.
б) Над зямлёй плывуць нізкія хмары.
в) Ажыў лес.
7. Колькі сказаў у дадзеным тэксце? Адзначце правільны адказ знакам "+".
На вясковай вуліцы зазвінелі дзіцячыя галасы радасныя вучні збіраліся каля школы сёння дзеці сядуць за школьныя парты.
а) 4;
б) 3;
в) 5.
ВЫНІКОВЫ ТЭСТ
па тэме «Сказ. Словазлучэнне»
Варыянт 2
1. Адзначце кружком сказы, у канцы якіх трэба паставіць клічнік.
а) Як хораша у бары
б) Чарнеюць суніцы на палянках
в) Як радасна пяюць птушкі
2. Які гэта сказ па мэце выказвання? Адзначце правільны адказ знакам "+".
Ці любіце вы падарожнічаць?
а) апавядальны;
б) пытальны;
в) пабуджальны.
3. Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова? Адзначце пра¬вільны адказ кружком.
Над ціхімі палянамі ўстае залацістая зара.
а) дзейнікам;
б) выказнікам;
в) даданым членам.
4. Адзначце кружком пары слоў, якія з'яўляюцца словазлу¬чэннямі:
а) каля лесу;
б) зялёная трава;
в) расла на палянцы;
г) школьнікі сабралі.
5. Адзначце кружком залежнае слова ў словазлучэнні ляцяць на поўдзень:
а) ляцяць;
б) на поўдзень.
6. Адзначце кружком галоўнае слова ў словазлучэнні майскі дзень:
а) майскі;
б) дзень.
7. Колькі словазлучэнняў у дадзеным сказе? Правільны адказ адзначце кружком.
Пад Мінскам людзі пабудавалі цудоўны горад.
а) 4;
6) 3;
в) 5.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 1
I узровень (1 - 2 б.)
Выпішыце групамі роднасныя словы, абазначце ў іх карані.
Грыбок, бярозавы, дуб, грыбнік, грыбны, бяроза, сасновы, грыб, бярозка.
ІІ узровень (3 - 4 б.)
У якім радку запісаны роднасныя словы? Запішыце іх, абазначце корань.
а) сыр, сырнік, сырасць;
б) ноч, начны, начаваць;
в) піла, піліць, пільны.
ІІІ узровень (5 - 6 б.)
Спішыце словы, разбярыце іх па саставе. Складзіце і запішыце сказ з адным з дадзеных слоў.
Прышкольны, прыказка, лісцік, пагорачак, пасадка, бярозка, прыдарожны.
IV узровень (7 - 8 б.) Запішыце словы ў табліцу.
Пералескі, сасновыя, вясёлы, грыбнікі, сцежачкач шэранькі, леснікі, падбярозавікі, лісічкі, падасінавікі, прыморскі, лясы, зіма.
Корань, канчатак Корань, суфікс, канчатак Прыстаўка, корань, суфікс, канчатак
V узровень (9 - 10 б.)
Спішыце, устаўляючы замест кропак патрэбныя прыстаўкі. Абазначце ў словах прыстаўку і коранъ. Падбярыце аднакара¬нёвыя словы да слова вецер.
Вецер ..рывае з дрэў лісце. У ..межным блакіце асенняга неба ..даецца ..вітальны крык журавоў.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 2
I узровень (1 - 2 б.)
Да слоў тара, стол выпішыце аднакаранёвыя.
Горны, загараць, узгорак, гарыстая. Стаяць, столік, сталовая, стары.
ІІ узровень (3 - 4 б.)
Спішыце словы, абазначце ў іх суфіксы. Выдзеліце аснову.
Дубок, домік, асінка, рыбка, дубовы, сіненькі, клёнік, вішанька, дарожанька.
III узровень (5 - 6 б.)
Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Абазнач¬це ў іх прыстаўкі.
А..копваць, а..возщь, па..карміць, па..несці, на..рэзаць, па..сыпаць, ра..пісаць.
IV узровень (7 - 8 б.)
Складзіце і запішыце сказы. Словы, якія абазначаюць прадме-ты, разбярыце па саставе.
На, лісточкі, бярозках, хутка, распусцяцца, зялёныя.
Вясной, выраю, з, вяртаюцца, нашы, сябры, крылатыя.
V узровень (9 - 10 б.)
Падбярыце і запішыце па 3 словы да кожнай
схемы:
Складзіце сказы з адным з гэтых слоў. Адзін са сказаў разбярыце па членах сказа.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 1
1. Адзначце знакам "+" словы, якія маюць агульны ко¬рань са словам сыр:
а) сырнік;
б) сырасць;
в) сырок.
2. Адзначце знакам "+" словы, якія з'яуляюцца аднакаранё¬вымі са словам вада:
а) падводны;
б) праваднік;
в) вадзяны.
3. Адзначце знакам "+" словы, у якія трэба уставіць літару а:
а) м..ст;
б) м..сток;
в) м..ставы.
4. Адзначце знакам "+" словы, якія правильна падзелены для пераносу:
а) па-слу-хаў;
б) па-дслу-хаў;
в) ра-сплю-шчыў;
г) па-гля-дзеў.
5. Адзначце знакам "+" суфіксы, пры дапамозе якіх можна ўтварыць новыя словы ад слова рыба:
а) -ж;
б) -к-;
в) -н-;
г) -ак.
6. Адзначце знакам "+" слова, якое адпавядае схеме
а) маразы;
б) затека;
в) галасок;
г) подпісы.
7. Якую літару трэба уставіць? Адзначце знакам "+" слупок з правільнымі адказамі.
а) б)
На..рэз т д
бяро..ка с з
перапі..ка с с
перахо.. д д
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 2
1. Адзначце кружком словы, якія з'яўляюцца аднакаранёвымі са словам нос:
а) носік;
б) перанос;
в) пераносіца;
г) паднос.
2. Адзначце кружком радок, у якім правільна абазначаны прыстаўкі ў словах:
а) пераходзіць, падарожнік;
б) пераходзщь, падарожнік;
в) пераходзіць, падарожнік;
г) пераходзіць, падарожнік.
3. Адзначце кружком словы, у якія трэба уставіць літару з.
а) ра..біць;
б) ..клеіць;
в) ра..казаць;
г) ..рэзаць.
4. Адзначце кружком словы, будова якіх адпавядае схеме.
а) дубок;
б) бярозка;
в) маленькі;
г) лісток.
5. Адзначце кружком словы, у якія трэба уставіць літару д.
а) кве..ка;
б) кла..ка;
в) ха..ка;
г) яга..ка.
6. Адзначце кружком правільны разбор слова па саставе:
а) падснежнік;
б) падснежнік;
в) падснежнік;
г) падснежнік.
7. Адзначце кружком словы, якія правільна падзелены для пераносу:
а) ад-цвіў;
б) па-дско-чыў;
в) пад-ка-заць;
г) уз-лез-ці.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 1
I узровенъ (1 - 2 б.)
У якім радку запісаны назоўнікі толькі жаночага роду? Вы-пішыце іх.
а) мара, дрэва, пяро, гняздо;
б) дачка, кропля, вясна, хмара;
в) снег, вецер, дождж, гром.
II узровень (3 - 4 б.)
Спішыце сказы. Абазначце род і лік выдзеленых назоўнікаў. У першым сказе падкрэсліце галоўныя члены.
Цёмная ноч насоўвалася на лес. Лясное возера пакрылася бліскучым лёдам. Мільганула рыжым хвастом ліса.
ІІІ узровенъ (5 - 6 б.)
Спішыце сказы, змяніўшы словы, што ў дужках, па сэнсе. Зверху абазначце склон назоўнікаў.
У (сакавік) вяртаюцца на (радзіма) гракі. З (шум) панясуцца з (горы) ручаі.
IV узровенъ (7 - 8 б.)
Складзіце і запішыце сказы. Абазначце род і склон назоў-нікаў. 3 другога сказа выпішыце словазлучэнні, абазначце ў іх галоўнае слова.
За, пачынаўся, лес, стары, вёскай. Каля, расла, разгалістая, самай, хвоя, дарогі
V узровень ( 9 - 10 б.)
Запішыце адказы на пытанні. Абазначце род, лік і склон назоўнікаў.
1. Адкуль вясна прагнала снег раней за усё? (3 узгоркаў.)
2. Куды ідзе вясна потым? (У поле, на луг.)
3. Што робіць яна на рэках і азёрах? (Праганяе лёд.)
4. Куды прыходзіць вясна пазней за ўсё? (У лес.)
3 а ў в а г а. Словы ў дужках прапануюцца вучням, якія адчуваюць цяжкасці пры складанні сказаў.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 2
I узровенъ (1 - 2 б.)
У якім радку запісаны толькі назоўнікі. Выпішыце іх.
а) свеціць, квітнее, сагравае, цвіце, упрыгожвае;
б) светлы, чысты, вялікі, сіні, працавіты;
в) бяроза, асіна, рака, барсук, шпак.
ІІ узровенъ (3 - 4 б.)
Да кожнага назоўніка дапішыце словы з супрацьлеглым значэн¬нем. Абазначце род назоўнікаў.
Радасць, цішыня, маладосць, дзень.
ІІІ узровенъ (5 - 6 б.)
Спішыце сказы. Падкрэсліце назоўнікі. Абазначце ў іх род і лік.
Цёплая летняя ноч апусцілася на зямлю. Край неба блішчыць шырокай чырвонай стужкаю. Белаваты туман узнімаецца над шырокімі лугамі.
IV узровенъ (7 - 8 б.)
Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Абазначце род назоўнікаў. Складзіце 2 - 3 сказы з гэтымі словазлучэннямі (на выбар).
Белый гусь, красное яблоко, охотничья собака, серая шинель, золотая медаль.
V узровень (9 - 10 б.)
Складзіце тэкст пра вясну. Абазначце склон назоўнікаў у першых двух сказах. Выкарыстайце наступныя словазлучэнні: апошні снег, цёплае сонейка, зялёная траўка, першыя кветкі, вясёлы спеў.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 1
1. Адзначце знакам "+" назоўнікі:
а) мяцеліца;
б) спіць;
в) заяц;
г) бярозавы.
2. Адзначце знакам "+" назоўнікі жаночага роду:
а)герой; б) вясёлка; в)святло; г) школа.
3. Адзначце знакам "+" назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку:
а) вароты;
б) дрэвы;
в) граблі;
г) палі.
4. Адзначце знакам "+" слупок, у якім склон адпавядае скло¬ну дадзеных назоўнікаў:
а) б)
у казцы Т. с М. с.
ад расы В. с. Р. с.
у вёсцы Т. с. М. с.
святлом М. с. Т. с.
5. Якім членам сказа з'яўляецца выдзеленае слова? Правільны адказ адзначце знакам "+".
Пазіраюць на сонца блакітнымі вочкамі кветкі.
а) дзейнікам;
б) выказнікам;
в) даданым членам.
6. Адзначце знакам "+" правільны разбор назоўніка па саста¬ве:
а) прыказка;
б) прыказка;
в) прыказка.
7. Адзначце знакам "+" сказ, у якім галоўныя члены падкрэс-лены правільна.
а) Зямлю грэе веснавое сонейка.
б) Зямлю грэе веснавое сонейка.
в) Зямлю грэе веснавое сонейка.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Састаў слова»
Варыянт 2
1. Адзначце кружком назоўнікі:
а) добры;
б) раніца;
в)вечар;
г) гаворыць.
2. Адзначце кружком назоўнікі мужчынскага роду:
а) зала;
б) медаль;
в) рэчка;
г) музей.
3. Адзначце кружком назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку:
а) яблык;
б) акуляры;
в) карціны;
г) нажніцы.
4. Адзначце кружком словазлучэнні, у якіх назоўнікі ўжыты ў творным склоне:
а) пакрылася травой;
б) нагадвае мора;
в) пабялела ад расы;
г) звісаюць над ракой.
5. Адзначце кружком правільны разбор назоўніка па саставе:
а) пералескі;
б) пералескі;
в) пералескі.
6. Адзначце кружком, якім членам сказа з'яўляецца выдзеле¬нае слова.
Каля берага плавала шэрая гусь.
а) дзейнікам;
б) выказнікам;
в) даданым членам.
7. Адзначце кружком сказ, у якім правільна падкрэслены галоўныя члены.
а) Над зламанай вольхаю кружыліся буслы.
б) Над зламанай вольхаю кружыліся буслы.
в) Над зламанай вольхаю кружыліся буслы.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Прыметнік»
Варыянт 1
I узровенъ (1 - 2 б.)
Выпішыце словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, і абазначце ў іх канчаткі.
а) поле, надвор'е, вецер, ручай;
б) жытнёвы, густое, спелая, вялікая;
в) зазвінеў, засвеціцца, ідзе, бяжыць.
ІІ узровенъ (3 - 4 б.)
Спішыце. Падкрэсліце прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. Абазначце род прыметнікаў.
Прасторны школьны двор звінщь дзіцячымі галасамі.
III узровень (5 - 6 б.)
Дапішыце прыметнікі да назоўнікаў. Абазначце канчаткі прыметнікаў.
Снег, надвор'е, вада (халодны).
Выпадак, знаходка, здарэнне (цікавы).
IV узровенъ (7 - 8 б.)
Устаўце прапушчаныя канчаткі прыметнікаў. Абазначце ў іх род і лік.
Пад снежн.. пярынай
сцяжынкі крыв..,
агні журавінаў
і кветкі лясн.. .
У. Карызна.
V узровень (9 - 10 б.)
3 дадзеных слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце канчаткі прыметнікаў. Дзень, сонца, рака, ветрык. Ясны, лет-няе, празрыстая, цёплы. Стаяў, прыпякае, клікала, павяваў.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Прыметнік»
Варыянт 2
I узровенъ (1 - 2 б.)
Спішыце словазлучэнні. Падкрэсліце словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў.
Цёмная ноч, зялёнае поле, высокая трава, дзіцячы смех, круглы мяч, цёплая зіма.
II узровенъ (3 - 4 б.)
Падбярыце да назоўнікаў прыметнікі, якія падыходзяць па сэнсе. Абазначце канчаткі прыметнікаў.
Клас (я к і?) ... .
Школа (я к а я?) ... .
Вучні (я к і я?) ....
Дзяжурны (я к і?) ....
III узровенъ (5 - 6 6.)
Напішыце па тры прыметнікі. Абазначце у іх канчаткі.
М. р. (я к і?) ..., ..., ... .
Ж. р. (я к а я?) ............
Н. р. (я к о е?) ..., ..., ... .
IV узровенъ (7 - 8 б.)
3 дадзеных слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце род і лік прыметнікаў. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
Небе, у, жаваранкі, ясным, звінелі.
Рэчкі, павяваў, ад, ветрык, лёгкі.
V узровенъ (9 - 10 б.)
Складзіце і запішыце невялікі тэкст "У лесе". Абазначце кан¬чаткі прыметнікаў. Выкарыстайце наступныя словазлучэнні: вузкая сцежка, звонкія галасы, спелыя суніцы, поўныя зба¬ночкі, радасныя дзеці.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Прыметнік»
Варыянт 1
1. Адзначце знакам "+" слова, якім заканчваецца сказ.
Прыметник - слова, якое абазначае...
а) прадмет;
б) прымету прадмета;
в) дзеянне.
2. Адзначце знакам "+" радок, у якім запісаны толькі пры-метнікі.
а) зялёны, смачны, холад, бялець;
б) зялёны, смачны, халодны, белы.
в) зялёны, смак, халодны, белы.
3. Адзначце знакам "+" радок, у якім запісаны прыметнікі жаночага роду:
а) высокі, прыгожы (дом);
б) жывое, шчырае (слова);
в) лясная, ранняя (кветка).
4. Адзначце знакам "+" сказ, у якім прыметнікі ўжыты ў множным ліку.
а) Бярозавая алея вядзе да школы.
б) Чырвоныя гронкі рабіны вісяць над агароджай.
в) Яркае сонца выглянула з-за хмар.
5. Адзначце знакам "+" словы, якія з'яўляюцца аднакаранё-вымі са словам халодны:
а) мароз;
б)холад;
в) марозщь;
г) халадаць.
6. Адзначце знакам "+" прыметнікі, у якія трэба дапісаць канчатак -яя:
а) цёмн.. хмара;
б) вясенн.. навальніца;
в) сух., надвор'е;
г) вячэрн.. зорка.
7. Адзначце знакам "+" правільны разбор слова па саставе:
а) прыбярэжныя;
б) прыбярэжныя;
в) пры'бярэжныя.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Прыметнік»
Варыянт 2
1. Адзначце кружком радок, у якім запісаны канчаткі пры-метнікаў жаночага роду:
а) -ы, -і;
б) -ае, -ое, -яе;
в) -ая, -яя.
2. Адзначце кружком род прыметніка сіняе (мора):
а) мужчынскі;
б) жаночы;
б) ніякі.
3. Адзначце кружком у сказе прыметнікі.
Уздоўж агароджы выстраіліся разгалістыя таполі, прыгожыя бярозы.
4. Адзначце кружком сказ, у якім прыметнікі ўжыты ў жаночым родзе.
а) Ласкава прыгравала сакавіцкае сонейка.
б) Дрэвы гнуцца ад моцнага ветру.
в) Стаяла марозная зіма.
5. Адзначце кружком прыметнікі, у якія трэба дапісаць канчатак -ое.
а) ясн.. сонейка;
б) лясн.. возера;
в) цёмн.. ноч;
г) сух., надвор'е.
6. Адзначце кружком пары слоў з супрацьлеглым значэн-нем:
а) смелы - палахлівы;
б) белы - светлы;
в) вялікі - малы;
г) родны - дарагі.
7. Адзначце кружком правільны разбор прыметніка па саставе.
а) прыгарадны;
б) прыгарадны;
в) прыгарадны.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Дзеяслоў»
Варыянт 1
I узровень (1 -2 б.)
Падбярыце да назоўнікаў і запішыце аднакаранёвыя дзеясло-вы.
Сад - садзіць.
Вуда - ... .
Каса - ... .
Воз - ... .
II узровень (3 - 4 б.)
Спішыце. Падкрэсліце дзеясловы.
Лета
Смяецца, радуецца лета,
Пяюць шпакі і салаўі.
Шуміць пшаніцаю палетак,
I вабяць да сябе гаі.
А. Астрэйка.
III узровень (5 - 6 б.)
Падбярыце да назоўнікаў і запішыце дзеясловы цяперашняга часу. Абазначце род назоўнікаў.
Лётчык ...;
пісьменнік ...;
настаўніца ...;
мастак ...;
доктар ....
IV узровенъ (7 - 8 б.)
Пастаўце дзеясловы, што у дужках, у прошлым часе. Над словамі ўкажыце часціны мовы.
Старыя вербы (растуць) на беразе вялікай сажалкі.
Пад векавым дубам (сядзіць) дзядуля.
V узровенъ (9 - 10 б.)
Складзіце і запішыце апавядальны, пытальны і пабуджаль-ны сказы. Абазначце час дзеясловаў.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Дзеяслоў»
Варыянт 2
I узровенъ (1 - 2 б.)
1. Выпішыце дзеясловы.
Маўчанне, сонца, спіць, цяжкі, галубы, хваляванне, спяваць, край, маўчаць, кніга, хвалявацца.
ІІ узровенъ (3 - 4 б.)
Дапоўніце сказы дзеясловамі.
Настаўнік ... дзяцей.
Доктар ... людзей.
Трактарыст ... поле.
ІІІ узровенъ (5 - 6 б.)
Ад назоўнікаў утварыце прыметнікі і дзеясловы. Запішыце. Абазначце ў дзеясловах корань.
Свет, праца, шум, звон, мароз.
IV узровенъ (7 - 8 6,)
3 дадзеных слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце час дзеясловаў. 3 першага сказа выпішыце словазлучэнні.
Паветры, лятаюць, у, павуцінкі, празрыстыя.
Пачаліся, работы, у, асеннія, калгасах.
V узровенъ (9 - 10 б.)
Складзіце і запішыце тэкст "Вясна", ужываючы дзеясловы:
наступіла, распусцілася, зазелянела, зазвінелі, ажыла, прыгрэла, засвяціла.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Дзеяслоў»
Варыянт 1
1. Адзначце знакам "+" слова, якім заканчваецца сказ.
Дзеяслоў - слова, якое абазначае...
а) прадмет;
б) прымету прадмета;
в) дзеянне.
2. Адзначце знакам "+" дзеясловы:
а) захапленне;
б) смяяцца;
в) цікавы;
г) вадзіць.
3. Адзначце знакам "+" дзеясловы у сказах.
а) Ластаўка прыляцела з далёкага выраю.
б) Па ствале яблыні паўзла божая кароўка.
4. Адзначце знакам "+" пытанне, на якое адказвае дзеяслоў.
Над кветкамі завіхаліся чмялі і пчолы.
а)што р а б і ў?
б)што зрабілі?
в)што рабілі?
5. Адзначце знакам "+" пары дзеясловаў-антонімаў:
а) маўчаць - гаварыць;
б) гаварыць - размаўляць;
в) спыніцца - рухацца.
6. Адзначце знакам "+" сказы, у якіх ужыты дзеясловы цяперашняга часу.
а) Ноччу прайшоў цёплы дождж.
б) Шумяць беластволыя бярозы.
в) У цёплы дзень вясёлы звон стаіць над пасекай.
7. Адзначце знакам "+" словы, якія з'яўляюцца аднакаранё-вымі са словам садзіць:
а) сад;
б) загадаць;
в) загадка;
г) пасадка.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Дзеяслоў»
Варыянт 2
1. На якія пытанні адказвае дзеяслоў? Адзначце кружком пра¬вільны адказ:
а) х т о? ш т о?
б) я к і? якая? я к і я?
б)што ра6іць?што робіць?што зрабіць?
2. Якой часцінай мовы з'яўляецца выдзеленае слова? Правільны адказ адзначце кружком.
На скрыжаванні дарог расла бярозка.
а) назоўнікам;
б) прыметнікам;
в) дзеясловам.
3. Адзначце кружком дзеясловы прошлага часу:
а) працуе;
б) скасіў;
в) чыталі;
г) заспяваюць.
4. Адзначце кружком сказы, у якіх ужыты дзеясловы будучага часу.
а) На дне глыбокага вадаёма ляжыць вусаты сом.
б) Прыгрэе веснавое сонейка.
в) 3 цёплых краін прыляцяць птушкі.
5. Адзначце кружком дзеясловы-сінонімы:
а) стукаць - грукаць;
б) згубіць - знайсці;
в) здзівіць - уразіць.
6. Колькі дзеясловаў ужыта ў вершы? Адзначце кружком пра-вільны адказ.
Мароз трашчыць, снягі мяце,
Снягір, як макаў цвет, цвіце.
Спявае, весяліцца,
Марозу не баіцца...
М. Хведаровіч.
а) 6; б) 4; в) 5.
7. Адзначце кружком сказы, у якіх галоўныя члены пад-крэслены правільна.
а) Дзеці старанна робяць градкі.
б) Дзеці старанна робяць градкі.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Паўтарэнне вывучанага ў 3 класе»
Варыянт 1
I узровень (1 -2 б.)
1. Выпішыце пабуджальны сказ.
Снег ішоў усю ноч. Давайце катацца на лыжах! Якая пара года наступае пасля зімы?
II узровень (3 - 4 б.)
Запішыце назоўнікі ў адзіночным ліку. Падкрэсліце літары, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем.
Дубы, жалуды, лугі, галубы, платы, берагі, агароды, сады.
ІІІ узровень (5 - 6 б.)
Спішыце словы і разбярыце іх па саставе. 3 адным з гэтых слоў (на выбар) складзіце і запішыце сказ. Падкрэсліце дзейнік і выказнік.
Лодка, рыбны, грыбны, падбярозавік.
IV узровень (7 - 8 б.)
Са слоў кожнага радка складзіце і запішыце сказы. Падкрэс-ліце галоўныя члены сказа. У назоўніках абазначце канчаткі.
1. Вітаюць, песня, вясёлымі, птушка, усход, сонца.
2. Лес, у, раслі, бяроза, беластволыя.
3. У, сшелі, жыта, васілёк.
V узровень (9 - 10 б.)
Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары. Над словамі пазначце часціны мовы. Выпішыце словы, якія адпавядаюць схеме . Дапішыце яшчэ 2 - 3 словы да гэтай схемы.
Будзіць жа..ранак ад сну поле, пералескі;
Сустракаць б..гуць в..сну сінія пралескі.
С. Кацуба.
РОЗНАЎЗРОЎНЕВАЯ САМАСТОЙНАЯ
РАБОТА
па тэме «Паўтарэнне вывучанага ў 3 класе»
Варыянт 2
I узровенъ (1 - 2 б.)
1. У якім радку запісаны толькі назоўнікі? Выпішыце іх. Падкрэсліце няпарныя цвёрдыя зычныя ў гэтых словах:
а) радасць, бяроза, палявы, барацьба;
б) перамога, варэнне, доктар, сэрца;
в) радавацца, перамагаць, дарога, школьны.
ІІ узровенъ (3 - 4 б.)
1. Утварыце і запішыце словазлучэнні назоўнікаў з прыметні¬камі. Абазначце галоўнае слова.
Грак, сініца, журавель, сарока, дзяцел, варона.
Шустрае, беланосы, даўганогі, белабокая, даўганосы, шэрая.
ІІІ узровенъ (5 - 6 б.)
Дапішыце канчаткі прыметнікаў. У першым сказе абазнач-це часціны мовы.
Цёмн.. ночы тояць урачыст.. спакой.
Белават.. туман пяленкаю сцелецца над шырок.. лугамі.
IV узровенъ (7 - 8 б.)
Запішыце некалькі слоў з прыстаўкамі аб-, раз-, над-, рас-. Складзіце і запішыце з імі чатыры сказы. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.
V узровенъ (9 - 10 б.)
Складзіце тэкст пра вясну. Выкарыстайце наступныя словазлучэнні: апошні снег, цёплае сонейка, зялёная траўка, першыя кветкі, вясёлы спеў.
Падбярыце і запішыце назоўнікі, якія адпавядаюць схеме
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Паўтарэнне вывучанага ў 3 класе»
Варыянт 1
1. Адзначце знакам "+" трохскладовыя словы:
а) зялёныя;
б) лінія;
в) маўчыць;
г) лістапад.
2. Адзначце знакам "+" словы, у якія трэба уставіць глухія зыч-ныя:
а) сце..ка;
б) про..ьба;
в) ра..пісаць;
г) стру..ка.
3. Адзначце знакам "+" словы, будова якіх адпавядае схеме:
:
а) летняя;
б) бяроза;
в) рыбкі;
г) прысады.
4. Адзначце знакам "+" часціну мовы, якой з'яўляецца выдзеле-нае слова.
Асабліва прыгожа выглядаюць елкі у сваім цудоўным зімовым убранні.
а) назоўнікам;
б) прыметнікам;
в) дзеясловам.
5. Адзначце знакам "+" словы, якія з'яўляюцца аднакаранёвымі са словам гара:
а) гараваць;
б) горка;
в) узгорак.
6. Адзначце знакам "+" словазлучэнні, у якіх першае слова га-лоўнае:
а) асеннія дні;
б) дапамагаюць брату;
в) працаваць дружна.
7. Які гэта сказ па мэце выказвання? Правільны адказ адзначце знакам "+" .
У небе успыхнула яркая маланка.
а) пытальны;
б) пабуджальны;
в) апавядальны.
ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ
па тэме «Паўтарэнне вывучанага ў 3 класе»
Варыянт 2
1. Адзначце кружком сказ, у канцы якога трэба паставіць пытальнік.
а) Давайце сходзім у лес
б) У якім класе ты вучышся
в) Пісьменнікі свае творы прысвячаюць Радзіме
2. Адзначце кружком словазлучэнні, у якіх першае слова галоўнае:
а) сонечнае надвор'е;
б) ісці ў школу;
в) летні сад;
г) выйсці з лесу.
3. Адзначце кружком словы-сінонімы:
а) гутарка - размова;
б) адважны - смелы;
в) дзень - ноч;
г) адчыніць - зачыніць.
4. Адзначце кружком словы, у якія трэба уставіць літару е.
а) бус..л;
б) сон..йка;
в) л..ціць;
г) з..лёны.
5. Адзначце кружком словы, будова якіх адпавядае схеме
:
а) вясенні
б) пералескі;
в) пераходны;
г) маленькі.
6. Адзначце кружком сказы, у якіх дзеясловы ўжыты ў фор¬ме будучага часу.
а) Мы доўга блукалі па лесе.
б) Мы сябрам сваім крылатым зробім цёпленькія хаты.
в) У сярэдзіне лета паспеюць у лесе суніцы.
7. Адзначце кружком сказ, у якім галоўныя члены падкрэсле¬ны правільна.
а) Сонца высока плыло над зямлёй.
б) Сонца высока плыло над зямлёй.
в) Сонца высока плыло над зямлёй.


хорошо хоть что-то есть