Тип материала
- Образовательные разработки 389
- Материалы к уроку 424
- Мероприятия 214
- Организационные вопросы 98
- Методика и документы 30
- Компьютерные файлы 35
- ЛИТЕРАТУРА 2
- Разное 67
Отрасли образования
- Начальная школа 317
- Астрономия 7
- Белорусский язык и литература 79
- Биология 32
- География 25
- Допризывная и медицинская подготовка 9
- Искусствоведение / изо 17
- Иностранный язык 28
- Информатика 135
- История 49
- История Беларуси 26
- Культурология / МХК 14
- Математика 20
- Международные отношения 3
- Музыка 8
- Основы безопасности жизнедеятельности 26
- Обществознание / ЧиМ 43
- Политология 3
- Правоведение 6
- Регионоведение 5
- Русский язык и литература 208
- Социология 5
- Технология / Трудовое обучение 8
- Физ. культура и здоровье 40
- Физика 15
- Химия 22
- Черчение 7
- Дополнительное образование 48
- Профессиональные предметы 11
- ПЕДАГОГИКА 18
- КЛАССНОЕ РУКОВОДСТВО 201
- ВОСПИТАНИЕ 168
- СОЦИАЛЬНАЯ РАБОТА 1
- УПРАВЛЕНИЕ 19
- ПСИХОЛОГИЯ 13
- ДЕФЕКТОЛОГИЯ / ЛОГОПЕДИЯ 24
- БИБЛИОТЕКА 2
- МЕДИЦИНА 2
- РОДИТЕЛЯМ 2
- УЧАЩИМСЯ 5
Деятельность
- Педагогика 850
- Библиотека 1
- Воспитательная работа 195
- Дефектология 25
- Информатизация 10
- Медицина 24
- Методическая работа 30
- Психология 16
- Родительство 24
- Самообразование 9
- Социальная работа 12
- Управление 13
События
- Праздники России 8
- Праздники Беларуси 4
- Всемирный день борьбы со СПИДом 12
- Выпускной вечер / бал 10
- День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны 8
- День защитника Отечества 4
- День знаний 2
- День матери 5
- День памяти (Окончание Первой мировой войны) 2
- День памяти жертв Холокоста 3
- День Победы 13
- День прав человека 1
- День смеха (День дурака) 1
- День учителя 4
- День чернобыльской трагедии 1
- День энергетика 1
- Масленица 1
- Международный день детей 4
- Международный день отказа от курения 3
- Международный день семьи 5
- Международный женский день 6
- Новый год 56
- Пасха 1
- Праздник прихода весны 1
- Праздник труда (День труда) 1
- Рождество Христово 5
- Старый Новый год 51
Сцэнар школьнага свята для вучняў 4, 5, 6 класаў "Самой гісторыі дыханне ў легендах, сказах і паданнях"
Мэта: Падагуліць веды вучняў па тэме “Фальклор”, заахвоціць да далейшага вывучэння народнай спадчыны.
Слова настаўніка. Народная творчасць няпісаная і нікім да канца не прачытаная чароўная, мудрая кніга.
Пяшчотныя яе старонкі разгарнулі перад намі ў дзяцінстве нашы матулі і бабулі мілагучнай мелодыяй калыханкі. Пасля нас захаплялі дзівосныя цікавыя казкі. Мудрасці вучаць прыказкі і прымаўкі. З паданняў і легенд паўстае перад намі гісторыя нашага народа, нашай роднай Беларусі.
Творы вуснай народнай творчасці ніколі не старэюць. Яны будуць жыць, узбагачаць нашы розумы і сэрцы, вучыць нас дабру і справядлівасці, самаадданай любві да роднай краіны і свайго народу.
Першы вучань. Легенды, сказы і паданні –
народныя апавяданні –
дайшлі з далёкай даўніны
ад нашых прашчураў яны.
Не зніклі памяці крыніцы
з гаючай чыстаю вадзіцай.
Не зніклі мудрасці сады,–
там з вечным водарам плады.
Самой гісторыі дыханне
ў легендах, сказах і паданнях.
Адухаўляюць нас яны,
няма й не будзе ім цаны.
Другі вучань. Жыў на свеце дзед Васіль,
За плячыма мех насіў.
Дазналіся мышкі,
Што ў мяшэчку кніжкі,
Разгрызлі завязкі,
Бачаць, ажно – казкі.
Сталі клікаць дзяцей:
– Гэй, сюды ўсе хутчэй!
Дзеці. 1. Ёсць тут маляванкі,
Складанкі-чытанкі,
2. Байкі-самаграйкі,
Песні калыханкі,
3. Жарты-перакруткі,
Гулі-самагудкі,
4. Лічылкі-загадкі,
Ладачкі-ладкі...
Трэці вучань. Ой таты, матулі,
дзядулі, бабулі –
вы, добрыя людзі, –
хай добра вам будзе,
хай весела будзе!
Мы будзем не толькі спяваць,
танцаваць –
народную спадчыну хочам пазнаць.
Хай будуць дарэчы
ў гасцёўні сустрэчы.
Найпершая – з казкай.
– Пачнем?
– Калі ласка.
Інсцэніраваная казка “Шчодры мужык”.
Вядучы. Як нам песень не складаць!
Як нам звонкіх не спяваць!
Словы сэрца самі льюцца,
Праўдай у людзях аддаюцца
Гучаць беларускія народныя мелодыі на музычных інструментах.
Дзеці выконваюць беларускія народныя песні.
Вучань. Чуйце, хлопчыкі, дзяўчаткі!
Прапаную вам загадкі
Для гульні цікавай, новай –
Трэніроўкі разумовай.
Колькі пальцаў на руцэ?
Кожны знае: пяць.
Добра, што адразу ў цэль
Можаш ты цаляць.
Добра, толькі не спяшы,
Хай другія рэшаць.
А на двух руках, скажы,
Колькі будзе? – Дзесяць.
Не зрабіць бы нам прамах
У задачцы трэцяй.
А на дзесяці руках
Колькі пальцаў, дзеці?
(Пяцьдзесят)
Дзед. Пасядзі спакойна, Вася,
Па баках не аглядайся.
Не чашы, браток, за вухам
А яшчэ разок паслухай:
“Маша коціку на ножкі
Падарыла панчошкі,
А малой сястрыцы
Панчошкі і рукавіцы.
Колькі пар было панчох,
Колькі рукавічак?”
Вася. – Ох!
Дзед, задача не для нас.
Трэба склікаць увесь клас.
Дзед. Ты, Васіль, не ўмееш слухаць,
Вось што я табе зазаначу.
Набярыся, хлопча, духу,
Сам рашы сваю задачу.
А пасля паклічаш клас –
Ёсць задачкі для ўсіх вас.
Вася. Тры пары панчох і адна пара рукавіц.
Дзед. Круглы, як сонца,
Шыпіць пад ім донца.
Падрумяніцца бачок –
Скоціцца на ручнічок
(Блін)
Хоць бабуля злая –
Нікога не чапае.
Але кожнаму дасць здачы:
Хто пакрыўдзіць –
Сам заплача.
(Цыбуля)
Вучаніца выконвае частушкі:
. Ой, топну нагой,
Ды прытопну другой,
Колькі я не тапачу,
Танцаваць яшчэ хачу.
Выконваецца беларускі народны танец.
Вядучы. Якую глыбіню няпісанай гісторыі захоўвае роднае слова само ў сабе!
Прыгледзьцеся да самых звычайных слоў крышку больш уважліва, чым заўсёды, і вы ўбачыце, што кожнае з іх гаворыць нам не толькі аб розных прадметах і з’явах, якія імі абазначаюцца. Дасціпнаму чалавеку словы могуць расказаць шмат чаго пра тое, што не захавалася ў памяці народа, даўно адышло ў нябыт.
Дзеці расказваюць легенды і паданні.
Першы вучань. Бясследна нішто не мінае,
Гісторыю слова адродзіць.
Ты мост, па якім да мяне
Мінуўшчына ў госці прыходзіць.
Другі вучань. Я шчаслівы, што ў суджаны час
Нарадзіўся на гэтай зямлі,
Дзе такія густыя лясы
І такія спакойныя рэкі,
Дзе вясной непаўторнай штораз
Зелянеюць разлогі-палі,
Дзе ўладар гэтай дзіўнай красы –
Ты, народ мой, на вечныя векі.
Я шчаслівы, што у братняй сям’і
Ты надзейную дружбу знайшоў.
Хлебам-соллю часцей што ні год
Сустракаеш гасцей ля парога,
Што ў далёкіх і блізкіх краях,
Дзе ні быў, дзе ні ехаў, ні йшоў,
Я не чуў пра цябе, мой народ,
Аніводнага слова благога.
Гучыць песня “Люблю мой край”.
Люблю наш край – старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце, .
Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі
І хаты ў зелені лясоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
І песню родную люблю я,
Што ў полі жнеі запяюць,
Як гукі звонкія над нівай
Пераліваюцца, плывуць.
